2013. — 96 kbps. — Працягласць 01:42:30.
Аўдыёдарожка спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага
тэатра імя Якуба Коласа паводле аповесці Паўла Санаева.
Трагікамедыя ў 2-х дзеяннях. — Пераклад Пятра Ламана. —
Інсцэніроўка і пастаноўка Валерыя Анісенкі. — Сцэнаграфія, відэарад
і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура. — Мультымедыйная партытура
спектакля Міхаіла Лавіцкага. — Музычнае афармленне Аляксандра
Крыштафовіча. — Мастак па святле Яўген Куляшоў.
У галоўных ролях:
Бабуля - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова;
Саша - Раман Салаўёў. Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У творы неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, а тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару.
Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».
Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.
Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.
«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет… Aўдыёдарожкі спектакляў:
Крапіва Кандрат. Брама неўміручасці /file/1910348/
Казанцаў Аляксей. Стары дом /file/1911023/
Купала Янка. Раскіданае гняздо /file/1911272/
Горын Рыгор. Памінальная малітва /file/1910995/
Матукоўскі Мікалай. Мудрамер /file/1910978/
Купала Янка. Паўлінка /file/1910397/
Санаев Павел. Пахавайце мяне за плінтусам /file/2301604/
Балыка Дзіяна. Белы анёл з чорнымі крыламі /file/2301614/