Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата
Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова —
прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў
нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды
ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на
невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.