Мінск: Кнігазбор, 2006. — 212 с. — ISBN 985-6730-55-4.
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар
філалагічных навук Адам Мальдзіс, кандыдат філалагічных навук Жанна
Некрашэвіч-Кароткая. Аўтарка выказвае падзяку Польскаму Інстытуту ў
Мінску за падтрымку ў выданні кнігі.
Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая
жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай
паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У.
Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і
рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную
лірыку — новую з’яву ў тагачаснай літаратуры Беларусі. У дадатку
змешчаны новыя пераклады вершаў Ф. У. Радзівіл, якія не ўвайшлі ў
выдадзены «Беларускім кнігазборам» том «Выбраныя творы» (2003).
Кніга вартая ўвагі даследчыкаў, студэнтаў, усіх аматараў паэтычнага
слова.