Упамінанне імя К. Семяновіча ў некаторых працах расейскіх
даследнікаў па гісторыі ракетнай тэхнікі і касманаўтыкі паказвае,
што яны не маюць уяўлення аб сапраўдным месцы К. Семяновіча ў
гісторыі ракетнай тэхнікі. Паспрабую паспрыяць вяртанню з
незаслужанага забыцця імя і дасягненняў нашага земляка Казіміра
Семяновіча. Многія лічаць, что стваральнікам ракеты быў Цыялкоўскі,
але прататып, будову і стабілізатары гэтых складаных ракет Казімір
Семяновіч распрацаваў яшчэ ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя.