Практикум
  • формат pdf
  • размер 7,24 МБ
  • добавлен 29 марта 2014 г.
Ражкоў Л.М. Асновы вядзення лясной гаспадаркi i лесакарыстання
Практыкум. — Минск: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, 2012. — 152 с.
Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-57 01 01 «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». У дапаможніку разглядаюцца асноўныя прыкметы дрэвастою, выкладзены парады для разліку лесаводча-таксацыйных паказчыкаў насаджэнняў, у тым ліку вызначэнне аб’ёму дрэва і запасу дрэвастою. Прыведзена характарыстыка пераважаючых у лясах Беларусі фларыстычных (дрэвы, кусты, жывое наглебавае покрыва) і заалагічных (птушкі, звяры) відаў. Разгледжаны пытанні ўліку аб’ектаў расліннага свету і гарадскіх зялёных насаджэнняў, дазволу на выдаленне аб’ектаў расліннага свету. Аналізуецца сучасная роля лясоў у сістэме захавання біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь.
Змест:
Прадмова.
Прыкметы дрэвастою.
Расліны жывога наглебавага покрыва – індыкатары месцаў росту лесу.
Асноўныя драўняна-хмызняковыя раслінныя віды лясоў Беларусі.
Знаёмства з жывёльным светам лясоў.
Вызначэнне пажарнай небяспекі ў лясах ва ўмовах надвор’я.
Улік аб’ектаў расліннага свету і гарадскіх зялёных насаджэнняў.
Вызначэнне аб’ёму дрэва і запасу дрэвастою.
Лясы ў сістэме захавання біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь.
Дадаткі
Стандартная табліца сум плошчаў сячэння і запасаў пры паўнаце 1,0 (сасна, лістоўніца, елка, піхта, бяроза, асіна, вольха).
Стандартная табліца сум плошчаў сячэння і запасаў пры паўнаце 1,0 (дуб, клён, ліпа, граб, ясень).
Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні).
Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці.
Дзённік для разліку класа пажарнай небяспекі.
Паспорт объекта растительного мира.
Разрешение на удаление объектов растительного мира, расположенных на землях населенных пунктов.
Учет городских зеленых насаждений.
Паспорт ландшафтно-архитектурного объекта.
Данные учета зеленых насаждений.
Общие сведения.
Характеристика элементов озеленения на объекте озеленения.
Плошча сячэнняў пры дыяметрах.
Аб’ёмы драўняных ствалоў па разрадах вышынь. Сасна.
Аб’ёмы драўняных ствалоў па разрадах вышынь. Елка.
Аб’ёмы драўняных ствалоў па разрадах вышынь. Дуб.
Аб’ёмы драўняных ствалоў па разрадах вышынь. Бяроза.
Варыянты задання для разліку запасу дрэвастою.
Літаратура