Вільня: Таварыства Беларускай культуры ў Летуве; Варшава:
Беларускія Ведамасьці, 2002.
„Новае стагоддзе'' — гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў
асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага
XXI-га стагоддзя.
Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаеміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і перакрочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў — гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем.
У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты — велізарныя, мераюцца касьмічным масштабам.
I ўсё ж такі мы жывём і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню.
У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні,
новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху.
Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю.
Адпор і сіла — у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры.
Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту.
Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сістэмай ведаў.
То няхай жа гэтая кніжка прыдасца беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь.
Зянон Пазьняк