Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 2001. — 368 с.: іл. — ISBN
985-11-0220-2.
Канец ХХ ст. у Беларусі быў адзначаны павышэннем ролі рэлігіі, што
паўплывала на павышэнне цікавасці да гісторыі царквы і канфесійнай
структуры сучаснага грамадства. У сувязі з гэтым наспела
неабходнасць у выданні літаратуры, якая б давала неабходныя звесткі
па тэорыі і гісторыі рэлігіі і актуальных праблемах
царкоўна-рэлігійнага жыцця. Прапануемы энцыклапедычны даведнік —
адно з першых выданняў, дзе ў сістэматызаваным выглядзе асвятляюцца
рэлігійная дагматыка, абраднасць, царкоўныя структуры, гісторыя і
культура розных канфесій на Беларусі. У даведніку змешчаны артыкулы
пра найбольш пашыраныя канфесійныя плыні, канкрэтныя рэлігійныя
арганізацыі, сучасныя праваслаўныя і каталіцкія епархіі, найбольш
вядомыя манастыры і кляштары, цэрквы і касцёлы, манаскія ордэны,
рэлігійныя выданні, важныя падзеі рэлігійнай гісторыі Беларусі.
Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі,
малюнкамі, партрэтамі.