Вершы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. — 63 с.
Паэзія Пімена Панчанкі часцей за ўсё пахмурная, нярадасная.
Асабліва такой была яна ў гады вайны, калі паэт назіраў, як
закрывалі «дашчанымі пальцамі» вокны хаты, каб не бачыць сваіх
сыноў, якія адкочваюцца на Усход пад націскам ворага. Няма спакою
Панчанку і пазней: ён убачыў, што на змену спусташэнню прыроды
прыходзіць выкліканы ім працэс спусташэння чалавечых душ. А гэта —
не меншае зло, гэта — канец усяму. У зборніку «Горкі жолуд»,
«Высокі бераг» мастак паглыбляе трагедыйныя высновы сваёй
творчасці, абараняе больш актыўна чалавечае ў чалавеку.