Мінск: Інстытут беларускай культуры, 1926. — 358 с.
У сакавіку 1925 г. адзначалася 400-годдзе з таго памятнага дня,
калі беларускі першадрукар, асветнік-гуманіст, доктар філасофіі і
медыцыны Францыск Скарына выдаў у заснаванай ім тыпаграфіі ў Вільні
"Апостал" — першую кнігу, надрукаваную на тэрыторыі сучаснай
Беларусі. Гэты факт у гісторыі беларускай культуры паслужыў
падставай падрыхтоўкі юбілейнага зборніка пра эпоху, у якой жыў
Францыск Скарына. У зборніку — артыкулы, прысвечаныя дзейнасці Ф.
Скарыны, гісторыі беларускага друку ў XVI—XVII стст., гістарычнаму
развіццю Беларусі, іншых еўрапейскіх краін, Еўропы XVI ст.
Асаблівую каштоўнасць мае работа "Гравюры і кніжныя аздобы ў
выданнях Францыска Скарыны" М. М. Шчакаціхіна (1896—1940),
заснавальніка беларускага мастацтвазнаўства.