Менск: Кнігазбор, 2013. — 94 с.
Кацярыны Оаро — маладая беларуская аўтарка, якая цяпер жыве і
працуе ў Францыі. У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі"
апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з
беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта
Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і
сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і
першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца. Кніга будзе цікавай
не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або
трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.