Мн., 2006. — 112 с. — (Бібліятэка часопіса „Беларускі Гістарычны
Агляд“).
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця i дзейнасьці княгіні Магдалены
Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю
дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы ў
нацыянальнае i рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасьці
ейныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У другой частцы ён
пралівае сьвятло на гісторыю нязьдзейсьненай мары княгіні —
заснаваць грэка-каталіцкую калегію (сэмінарыю) для беларусаў у
Рыме.