Мінск: Галіяфы, 2015. — 428 с.: іл. — ISBN 978-985-7021-75-8.
Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі
ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх
тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя
сюжэты заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя
гэтых тэрыторый ператварылася ў «Атлантыду», пра якую сучаснае
беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Дадзеная кніга і
звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй
Беларусі ў 1920—1940-я гады.