Мінск: БелСЭ, 1986. — 408 с.; іл.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс помнікаў
археалогіі, архітэктуры, манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, гісторыі, узятых пад ахову у
Беларускай ССР. У том, прысвечаны Магілёўскай вобласці, увайшлі
помнікі г. Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама Асіповіцкага,
Бабруйскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Глускага, Горацкага,
Касцюковіцкага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага,
Краснапольскага, Круглянскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага,
Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага
раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, архівам і музеям
Магілёўскай вобласці. Том утрымлівае імянны, геаграфічны і
храналагічны паказальнікі.