Мінск: БелСЭ, 1987. — 284 с.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — шматтомнае выданне,
якое ўключае ўзятыя пад ахову помнікі. Гэтыя кнігі з'яўляюцца
афіцыйным дакументам. У першую кнігу тома, прысвечанага Мінскай
вобласці, увайшлі помнікі Барысаўскага, Бярэзінскага, Валожынскага,
Вілейскага, Дзяржынскага, Капыльскага, Клецкага, Крупскага,
Лагойскага і Любанскага раёнаў. У Збор уключаны помнікі археалогіі,
гісторыі, архітэктуры, манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Кожнаму помніку прысвечаны
артыкул, у якім дадзена характарыстыка яго гістарычнай і мастацкай
каштоўнасці.