Мінск: БелСЭ, 1988. — 333 с.; іл.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які
ўключае помнікі, якія былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад
дзяржаўную ахову. У том, прысвечаны г. Мінску, увайшлі артыкулы пра
помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны
бібліятэкам, музеям і архівам Мінска. У канцы тома даны імянны,
геаграфічны і храналагічны паказальнікі.