Уклад. Ю.Ф.Мацкевіч, А.I.Грынавецкене, Я.М.Рамановіч і інш.; рэд.
Ю.Ф.Мацкевіч.— Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 616 с.
У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў
паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на
тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся
астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характару слоўнік
з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў у ім ілюструюцца
прыкладамі з жывой народнай мовы. Дадзены том змяшчае звыш васьмі
тысяч слоў на літары П—С.