Уклад. Ю.Ф.Мацкевіч, А.I.Грынавецкене, Я.М.Рамановіч і інш.; рэд.
Ю.Ф.Мацкевіч.— Мінск: Навука і тэхніка, 1979. — 512 с.
У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў
паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на
тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся
астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характару слоўнік
з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў у ім ілюструюцца
прыкладамі з жывой народнай мовы. Першы том змяшчае звыш сямі тысяч
слоў на літары А—Г.