Аповесць. — Беларуская Палiчка. — 40 с.
...Усё ўбачанае, усё перажытае ў гэты вечар зрабіла свой уплыў: не
хацелася спаць. Маці спала за шырмай, стомленая за дзень службай,
беганінай па магазінах, хатнімі клопатамі. А трэба было б, каб
хто-небудзь быў цяпер побач з ім, трэба было пагутарыць. Сказаць
матцы аб выбары прафесіі — яна ўсхвалюецца. Яна бачыць свайго сына
салідным навуковым працаўніком — філолагам ці гісторыкам, ну, у
крайнім выпадку, — літаратарам, толькі не ваенным. Аднак двух
шляхоў не можа быць...