Мінск: Харвест, 2007. — 144 с. — ISBN 978-985-16-1203-7.
Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка, роднай мовы —
глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта,
выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым,
хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй
непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк i творча акрыляюць сэрца. У
гэтых вершах шмат непадробнага суму, аднак гэта не просты сум, a
глыбокі роздум палешука, духоўны ратунак, каб не згарэла душа i не
знікла вера ў адраджэнне роднага краю.