Прага: РАДЫЁ СВАБОДА, 2011. — 390 с.
У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду (будучаму забойцу
прэзыдэнта Злучаных штатаў Дж. Кэнэдзі) было 13 гадоў і падлеткі
зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры
апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па
колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў
сьвеце). . На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры
ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца
ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-дыктатары. Аднак
высьвятляецца, што выбары ўсё ж выйграў яго супернік, і герой зь
лёгкім сэрцам адпраўляецца ў мінулае на паляваньне. Там ён
выпадкова расьціснуў матылька, і калі вярнуўся, аказалася, што ў
выніку ланцужка падзеяў рэчаіснасьць зьмянілася, і прэзыдэнтам стаў
дыктатар. Апошняе, што чуе герой — гром стрэлу, якім абрываюць яго
жыцьцё і ягоную ролю ў гісторыі. У кнізе апісваюцца малавядомыя
факты з жыцьця Освальда ў Менску ў 60-тыя гады мінулага
стагодзьдзя, як той патрапіў з Амэрыкі ў СССР, як жыў некалі ў нас,
як ажаніўся, што рабіў.