Прага: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2005. — 500 с.: іл.
— ISBN 0929849-07-8.
Гэта пятае выданьне з сэрыі Бібліятэка Свабоды, прысьвечаная
амэрыканскай гуманітарнай дапамозе ў Беларусі. АРА — гэта
абрэвіятура словазлучэньня, якое з ангельскай перакладаецца, як
Амэрыканская адміністрацыя дапамогі. АРА была арганізаваная з
ініцыятывы 34-га прэзыдэнта ЗША Гербэрта Гувэра з мэтай падтрымкі
жыхароў эўрапейскіх краінаў, пацярпелых у часе першай усясьветнай
вайны. Гэтую дапамогу афіцыйныя гісторыкі замоўчваюць і па сёньня.
Кніга сталася першым дасьледаваньнем амэрыканскай дабрачыннай
прысутнасьці ў Беларусі.