Гродна: ГрДУ, 2011. — 695 с.
Першае выданне (пад назвай «Слоўнік беларускіх прыказак») выйшла ў
выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1996 г. (апісана 954
прыказкі). У цяперашнім выданні апісваецца каля 1800 найбольш
ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх
сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як
моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных
тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца
пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць
даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць
прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі. Прызначаецца для
спецыялістаў-мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў,
журналістаў, настаўнікаў, студэнтаў і шырокага кола чытачоў.