Менск: Юндзетсэктар, 1933. — 56 с.
У гэтай кніжцы расказана незвычайная гісторыя, якая адбылася са
сціплым савецкім рэгістратарам перапісу на Паміры. Перапіс
праводзіла ЦСУ (Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне) для таго, каб
вызначыць дакладную колькасьць насельніцтва і яго заняткі ва ўсім
Савецкім Саюзе. Зрабіць перапіс правільна было вельмі важна — уся
наша савецкая гаспадарка заснавана на дакладным уліку. У 1926 г.
тысячы рэгістратараў вандравалі па самых далёкіх куткох нашай
краіны, іншы раз нават у такіх мясцох, куды не адважваліся
пранікнуць дасьледчыкі і падарожнікі.