Артыкул. — Беларускі Гістарычны Агляд. — 2011. — Том 18 — С. 3-19.
Эліты Вялікага Княства Літоўскага доўгі час не пагаджаліся з
далучэннем Валыні і Кіеўшчыны да Кароны, што цягнула за сабой адну
з істотных прычын „унійных спрэчак. Паўстае пытанне, у якой ступені
гэтая з’ява вынікала з матэрыяльных інтарэсаў магнацкіх родаў
Вялікага Княства Літоўскага, і ў якой была праявай націску на
палітычнай канцэпцыі тэрытарыяльнай непадзельнасці. Каб высветліць
дадзеныя аспекты, разгледзім абсяг інтарэсаў літоўскай эліты на
„інкарпараваных абшарах і яе прыватнай актыўнасці на ўзгаданых
землях. Такім чынам, наш артыкул будзе свайго роду спробай адказу
на абазначаныя пытанні адносна Кіеўскага ваяводства.