Дапаможнік. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 99 с.
Даецца кароткі нарыс развіцця пісьменства на беларускіх землях са
старажытнасці да пачатку XX ст., утрымліваюцца звесткі аб
матэрыялах і прыладах пісьма, тыпах і відах пісьма, аздабленнях
рукапісаў у розныя гістарычныя эпохі. Дадаткі змяшчаюць метадычныя
матэрыялы, якія павінны дапамагчы студэнтам авалодаць навыкамі
чытання старажытных тэкстаў, а таксама даць асноўныя веды па
палеаграфічнаму апісанню старажытных рукапісаў. Да тэксту
дакладзены здымкі рукапісных тэкстаў XI-XX стст. Адрасаваны
студэнтам-гісторыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца традыцыямі
беларускага пісьменства.