Гістарычнага выданьня такой якасьці ў Беларусі яшчэ не было. На 320
старонках зьмешчаныя блізу 2000 ілюстрацыяў. Выданьне ўпрыгожваюць
летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі,
частка якіх дагэтуль была невядомая нават беларускім гісторыкам.
Зьмешчаныя ў кнізе выявы — толькі пятая частка таго масіву, зь
якога рабіў выбарку мастак. На іх пошук і падбор пайшло амаль два
гады. Кнігу стварылі пісьменьнік Уладзімер Арлоў ды мастак Зьміцер
Герасімовіч.