Мінск: Навука і тэхніка, 1993.
Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра
заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які
моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны
Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст.
і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны
нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба,
у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам
феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі
духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая
займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе.
У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна
братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях
ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і
удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве.