Гародня—Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana
Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu, 2013. — 184 с. — ISBN
978-83-7893-132-4.
У чарговай кнізе Аляксандра Канстанцінавіча Краўцэвіча знайшлі
адлюстраванне першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
1248—1341 гады — гэта перыяд стварэння дзяржавы, яе змагання за
выжыванне, пачатку тэрытарыяльнага росту. Падзеі гісторыі ВКЛ
прадстаўлены ў беларускім і еўрапейскім гістарычным кантэксце.
Тэкст кнігі навуковы (але чытаецца лёгка), дапоўнены даведкавым
апаратам.