Словарь
  • формат pdf
  • размер 22,13 МБ
  • добавлен 25 января 2017 г.
Касьпяровіч Мікола. Віцебскі краёвы слоўнік (матар’ялы)
Пад рэдакцыяй М.Я. Байкова й праф. Б. І. Эпімаха-Шыпілы. Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 2011. — 371 с.
Тэматычны дадатак да нумару «ARCHE», прысьвечанага беларускаму мовазнаўству 1920-х гадоў (11/2010). Першае выданьне – Віцебск, 1927.
Напісаны Мікалаем Касьпяровічам на аснове матэрыялаў Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства «Віцебскі краёвы слоўнік» быў першым у серыі краёвых слоўнікаў, падрыхтаваных у выніку масавай краязнаўчай работы. Слоўнік складаецца з 9703 слоў, зафіксаваных у 591 населеным пункце былой Віцебскай акругі. Аднак гэта былі не толькі рэгіянальныя словы: часткова ў рэестр была ўключана і агульнаўжывальная беларуская лексіка. З’яўленне слоўніка было вялікай падзеяй для рэгіёна, асабліва для яго адукацыйных і культурных устаноў. Асаблівасьцю Віцебскага краёвага слоўніка... зьяўляецца тое, што да кожнага беларускага слова, дадзенага ў слоўніку, дадаецца прыклад — фраза, узятая з жывой народнай мовы з абавязковым мясцовым адзначэньнем.