У цэнтры ўвагі твора — прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку. У
полі зроку Калюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго
ўнікальнасць. Пры тым аўтар не аддзяляе сябе ад аднавяскоўцаў,
захоўвае з імі ўнутраную, пупавінную сувязь. Гэтае ўменне, прыродны
дар празаіка, зліцца са сваімі героямі-аднавяскоўцамі ў адзіным
паўнакроўным, быційна-жывым імпульсе прадвызначае феномен мастацкай
праўдзівасці ранняй творчасці Лукаша Калюгі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.
Пісьменнік пражыў 28 гадоў, але паспеў нямала зрабіць не толькі для нацыянальнай літаратуры, але і для мовы, бо ягоныя творы тояць у сабе цуды стылістыкі.