Складальнік: Зелянко В.У., 2009, 31 с.
У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены
сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і
лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага
паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да
пройдзенага ў папярэдніх класах.
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са
зместам і структурай вучэбнага дапаможніка Беларуская мова для
10-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі
навучання (Валочка Г.М., Зелянко В.У., Васюковіч Л.С., Саўко У.П. –
Мінск, 2009).