Складальнікi: Валочка Г.М., Саматыя І.М., Язерская С.А., 29 с.
У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены
сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і
лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага
паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да
пройдзенага ў папярэдніх класах.
Размеркаванне вучэбнага матэрыялу прыводзіцца ў адпаведнасці са
зместам і структурай вучэбнага дапаможніка: Антанюк, Л. А.
Беларуская мова : вучэб. дапам. для 9 класа ўстаноў, якія
забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус.
мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны
ўзроўні) / Л. А. Антанюк, З. І. Бадзевіч, М. В. Кныш, І. М.
Саматыя. — Мінск : НІА, 2005.