Мінск: Беларус. навука, 2011. — 271 с. — ISBN 978-985-08-1327-5
У манаграфіі падрабязна вывучаюцца эпіграфічныя помнікі X-XIV
стст., знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўпершыню
публікуюцца алтарныя графіці XII—XVII стст. Спаса-Праабражэнскай
царквы г. Полацка. Помнікі эпіграфікі разглядаюцца як важныя
гістарычныя крыніцы, якія даюць звесткі пра пісьменства, вераванні,
мову, антрапанімію тагачаснай Беларусі.