Вiльня: ЕГУ, 2008. — 102 с. — ISBN 978-9955-77-13-9.
Кніга прысвечана аднаму з найменш вывучаных этапаў развіцця
айчыннай архітэктуры – дойлідству Заходняй Беларусі, развіццё якой
адбывалася асобна, з 1915 г., калі палова нашай краіны была
акупiраваная войскамі кайзераўскай Германіі, да 1939 г., калі гэты
край быў далучаны да СССР. Важнай часткай заходнебеларускай
архітэктуры было будаўніцтва храмаў розных веравызнанняў, што было
абумоўлена і інтэнсіўным рэлігійным жыццём на тых тэрыторыях.
Рэпрэсіі і атэістычная прапаганда спынілі канчаткова развіццё сакральнай архітэктуры ў 1940 г. А пачатак Другой сусветнай вайны адкрыў іншую, трагічную старонку ў гісторыі Беларусі і яе народа.
Кніга ўводзіць у нацыянальны культурны ўжытак малавядомыя дакументы і факты з гісторыі культуры Заходняй Беларусі. Напісаная жывой, вобразнай мовай, яна можа быць рэкамендавана як дапаможная літаратура для студэнтаў універсітэтаў, а таксама для ўсіх цікаўных да гісторыі беларускай і сусветнай культуры.