Гродна: Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры,
1993. — 326 с.
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна
адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да
сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў
першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і
сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца ў прасторы і ў
часе. Упершыню прыведзена генеалогія гарадзенскіх князёў. Маецца
іменны паказальнік на беларускай мове. Прызначана для краязнаўцаў,
супрацоўнікаў музеяў, студэнтаў і навучэнцаў сярэдніх навучальных
устаноў, настаўнікаў, гасцей і жыхароў Прынямоння.