• формат audio
  • размер 187,08 МБ
  • добавлен 03 марта 2016 г.
Горын Рыгор. Памінальная малітва
1999.
Аўдыёдарожка спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле твораў Шолам-Алейхема і п'есы Рыгора Горына.
Рэжысёр-пастаноўшчык Барыс Эрын. — Мастак Барыс Красноў. — Музычнае афармленне Аляксандра Ренанского. — Балетмайстар Сямён Дрэчын.
На сцэне перад вачыма праходзіць амаль біблейская гісторыя, у якой бяруць удзел Бацька, што працай здабывае хлеб штодзённы; Маці, якая дорыць жыццё, захоўвае хатні агмень; пяць дачок — святло ды радасць сям'і. Галоўны герой — Тэўе-малочнік, якога местачкоўцы надзвычай паважаюць, — тутэйшы філосаф, клапатлівы бацька, што стаіць на чале вялікага роду, уладар старой кабылы і дзвюх кароў, руплівы вясковы гаспадар, катораму ўсё не шанцуе. Але нічога, неяк жыве, бо дапамагаюць ў цяжкую хвіліну гумар, вялікая любоў да жыцця ды шчырая вера ў Бога.
П'еса, напісаная драматургам і сатырыкам Рыгорам Горыным паводле твораў Шолам-Алейхема, распавядае пра гісторыю Тэўе-малочніка і ягонай сям'і. Трагічнае і камічнае ў спектаклі, як і ў жыцці, заўсёды побач, але ж менавіта гумар дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія выпадаюць на лёс герояў. Персанажы спектакля — прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў — жывуць разам, дружна, бо не ўяўляюць, што можа быць інакш...