// Arche. № 12. 2010. С. 99-132.
Вольга Гарбачова — выпускніца гістарычнага факультэту БДУ, кандыдат
гістарычных навук, дацэнт катэдры этналёгіі, музэялёгіі і гісторыі
мастацтваў БДУ. Займаецца дасьледаваньнем сацыяльна-палітычнай
гісторыі Беларусі ХІХ ст. Аўтар больш як 100 навуковых публікацый,
сярод якіх манаграфія «Паўстаньне 1830—1831 гг. на Беларусі»
(2001), біябібліяграфічны слоўнік удзельнікаў паўстаньня 1830—1831
гг. у Беларусі (2004, 2006).