// Arche. № 12. 2011. С. 175-226.
Вольга Гарбачова — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры
этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Займаецца
даследаваннем сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі ХІХ ст.
Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца тэматычнага
нумара «ARCHE» «Паўстанне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі» (12/2010).
У згаданым нумары сярод іншых былі надрукаваныя яе публікацыі
«Паўстанцы 1863 года на фотаздымках» і «Паўстанне 1863—1864 гг. у
лёсе рымска-каталіцкага святарства Беларусі» (апошняя — сумесна з
Зінаідай Антановіч).