Мінск: Беларусь, 2003. — 352 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да
сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх
каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з
помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі.
Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных
даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары
спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых
пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.