Мінск: Беларус. навука, 2013. -615с.
Трэці том з’яўляецца лагічным працягам двух папярэдніх і прысвечаны
другой палове XVI – пачатку XVII ст. у інтэлектуальнай гісторыі
Беларусі. У цэнтр увагі аўтараў трапілі рэлігійныя феномены –
рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай
думкі. Прааналізавана шматлікая палемічная і выхаваўчая літаратура
прадстаўнікоў розных канфесійных напрамкаў і рэканструяваны
адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм. Кніга змяшчае развагі
аўтараў датычна самой сітуацыі мультыканфесійнасці культуры ВКЛ,
можна прасачыць, як паступова беларуская культура шукала адказы на
выклікі суіснавання некалькіх веравызнаўчых парадыгм у адным часе і
прасторы, спараджаючы ўнікальныя мадэлі талерантнасці і сінтэзу.
Значная частка тома прысвечана разгляду і аналізу феномена барочнай
культуры ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі, тых новых парадыгм
мыслення і бачання чалавека і свету, якія запачаткавала Барока на
нашых землях.