• формат audio
  • размер 152,79 МБ
  • добавлен 09 ноября 2013 г.
Ермаловіч Мікола. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае 4/4
Выканаўца Андрэй Каляда. — BelTonMedia. — Працягласць 20:18:21.
Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч вярнуў нам нашу сапраўдную гісторыю, знявечаную, абылганую, адабраную ад нас лжэвучонымі і палітыканамі. Аўтар працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Мікола Ермаловіч (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) – 5 сакавіка 2000, Мінск; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) – вядомы беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960 – 1980-х. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.