Полацак: Грэка-каталіцкая рэлігійная грамада г. Полацка, 2004. —
100 с. — (Мартырыя). — ISBN 985-6448-13-1.
Кніга беларускага грэка-каталіцкага святара Віктара Данілава, які
больш за 7 гадоў правёў у сталінскіх лагерах — гэта дакумент эпохі.
У ёй чытач даведаецца пра складаны шлях а. Віктара Данілава ад
атэізму да Бога і да Каталіцкай Царквы. Аўтар распавядае пра тое,
як ва ўмовах недахопу рэлігійнай інфармацыі можна было з атэіста
стаць перакананым хрысьціянінам. Вырашальным на гэтым шляху было
імкненьне да праўды, жаданне зразумець сэнс чалавечага існаваньня і
вялікая праца над сабой. Гэтая кніга — сьведчаньне чалавека, які
больш за ўсё палюбіў праўду і цалкам прысвяціў сваё жыццё служэньню
гэтай праўдзе.
Кніга — другая ў серыі "Мартырыя", што па-грэцку азначае "сьведчаньне".
Кніга — другая ў серыі "Мартырыя", што па-грэцку азначае "сьведчаньне".