Гродна, 1993. — 246 с.
Кніга-слоўнік мае тры часткі. У першай - „Лексіка" — падаюцца
рэгіянальныя словы Прынёманскага краю, не зафіксаваныя сучаснымі
слоўнікамі літаратурнай мовы, словы родных аўтару гаворак. У другой
частцы — „Анамастыка" — змешчаны геаграфічныя назвы Гродзеншчыны,
назвы водных аб’ектаў басейна ракі Свіслач. Трэцюю частку складаюць
прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы , зафіксаваныя ў народнай мове.
Слоўнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, аматарам і захавальнікам
роднага слова, а таксама настаўнікам і вучням сярэдніх школ,
ліцэяў, гімназіяў, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.