Мінск: Олдеран, 2007. — 224 с.
У першы выпуск даведніка ўвайшлі біяграфічныя звесткі пра асобаў,
якія на працягу XVI - XVIII стагоддзяў атрымалі ўрады стольнікаў,
падстоліяў, лоўчых і струкцасаў або толькі менаваліся ўраднікамі
Менскага ваяводства, не маючы на гэта ніякага права. Зроблена
спроба апісаць жыццё людзей, якія складалі эліту ваяводскай шляхты
і аказвалі вялікі ўплыў на развіццё падзей у ваяводстве, паказаць
іх маёмасны стан, сямейныя повязі і ўзаемаадносіны. Даведнік
разлічаны на гісторыкаў, генеалогаў і ўсіх тых, хто цікавіцца
гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.