Аўтарэферат дысертацыі. — Мінск: БДЎ, 2011. — 25 с.
Вывучаючы гісторыю Беларусі ў кантэксце нацыятворчых і
дзяржаўна-палітычных працэсаў XIX – XX ст. нельга ўявіць рэальнае
жыццё краіны ў гэты час без ведання гісторыі дзяржаўных устаноў.
Даследаванне розных структур палітычнай паліцыі, іх стварэння,
метадаў, спецыфікі ў беларускіх губернях з’яўляецца неабходным для
разумення заканамернасцяў і асаблівасцяў развіцця краіны ў эпоху
палітычных, сацыяльных, эканамічных змен на мяжы XIX–XX стст. Пад
палітычнай паліцыяй разумеецца сістэма адміністратыўных органаў
дзяржаўнай бяспекі, якая займаецца палітычным вышукам, забяспечвае
ахову існуючай формы ўлады з дапамогай спецыяльных метадаў.