Мінск: Беларуская навука, 2008. — 450 с., [8 с.] іл. — ISBN
978-985-08-0956-8.
Кніга прысвечана шырокаму колу праблем развіцця вайсковай справы
Вялікага княства Літоўскага ў перыяд другой паловы XIV - канца XVI
ст. У ёй разглядаюцца пытанні эвалюцыі баявых сродкаў і іх
уздзеяння на вылучэнне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент
засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку
вершніка і верхавога каня, фартыфікацыйнае будаўніцтва. Значная
ўвага адводзіцца арганізацыі ўзброеных сіл, у тым ліку феадальнага
апалчэння (паспалітага рушэння) і наёмнага войска, яго
камплектацыі, матэрыяльнаму забеспячэнню, функцыянаванню ў мірны і
ваенны час. Кніга разлічана на гісторыкаў, археолагаў, музейных
супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй вайсковасці Вялікага
княства Літоўскага.