Мінск: Экаперспектыва, 2002. — 336 c.
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях
ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на
выдзяленне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент
засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку
вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень
забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх
заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі
спектр выяўленчых, рэчавых і пісьмовых крыніц. Кніга багата
ілюстравана. Разлічана на гісторыкаў, археолагаў, музейных
супрацоўнікаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй матэрыяльнай культуры
і вайсковасці ВКЛ.