Зборнік, Магілеў, 2003, 193 страніцы. Магілёўскі цэнтр турызму,
краязнаўства і экскурсій ЦФВіС упраўлення адукацыі Магілёўскага
аблвыканкама, Магілёўскі гарадскі савет Беларускага дабраахвотнага
таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Магілёўскае
грамадскае аб’яднанне Кола сяброў . У 1-й частцы зборніка змешчаны
тры экскурсіі па г. Магілёву: Архітэктурная спадчына Магілёва
(пешаходная), Экскурсія-агляд па Старому гораду (пешаходная) і
Абарона Магілёва ў 1941-м годзе (аўтобусная). Разлічаны яны на
экскурсаводаў і кіраўнікоў экскурсійных груп навучэнцаў, педагогаў,
усіх жадаючых і зацікаўленых у самастойным вывучэнні гісторыі і
культуры горада. Выданне багата ілюстравана і ўключае ў сябе,
акрамя добра вядомых звестак, новыя напрацоўкі гісторыкаў і
краязнаўцаў за апошнія дзесяць год. У другой частцы кніжкі будуць
змешчаны 10 аўтобусных маршрутаў экскурсій па Магілёўскай вобласці
(гл.дадатак). РЭДАКЦЫЙНАЯ РАДА: Бяспанскі С.І., Васількоў В.І.,
Капылоў У.І., Краўчанка У.Л., Ножнікаў М.А., Сідараў А.М.,
Хадоркіна С.А.