Мінск: Літаратура i мастацтва, 2008. — 168 с.
Кніга гэтая напісана чалавекам, жыццё якога цяжка ўявіць без двух
апанаваўшых яго захапленняў — мастацтва і краязнаўства. Нястомная
праца энтузіяста на сумежжы гэтых сфер духоўнасці дала вельмі
плённыя вынікі. Удзельнічаючы ў штогадовых краязнаўчых экспедыцыях,
В. Бандарэвіч сабраў па крупінках амаль усе звесткі пра свой раён,
стварыў некалькі галерэй мастацкіх твораў на тэму архітэктурнай і
кулыурнай спадчыны Сенненшчыны. Па сабраных матэрыялах у раёне
распрацаваны вучэбны курс «Спадчына роднага краю». Асноўная частка
краязнаўчых знаходак знаходзіцца цяпер у рабнным музеі. Кніга
«Экскурсія да вытокаў горада Сянно» — візітная картка г. Сянно і
рабна, якая прыйдзецца даспадобы як землякам, так і гасцям краю.