Мінск: Народная асвета, 2002. – 96 с.: іл. – ISBN: 985-03-0995-4.
Што мы ведаем пра князя Мсціслава Храбрага? Іншая справа Яраслаў
Мудры, сын Рагнеды. Але ж i Мсціслаў Храбры — яе сын, якога
праславілі ў сваіх творах i Баян i аўтар «Слова пра паход Ігаравы».
Пра Мсціслава Храбрага, Давыда Гарадзенскага. Канстанціна
Астрожскага i іншых слынных сыноў зямлі беларускай распавядаецца ў
гэтай кнізе. Адрасуецца вучням сярэдніх i старэйшых класаў i ўсім,
хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.